27 жніўня ў райцэнтры адбудзецца свята “Прывітанне, школьная пара”. Будуць наладжаны разнастайныя забавы для дзяцей, канцэртная праграма.

Пакажуць майстар-клас па дзіцячых прычосках, прадэманструюць узоры адзення для школы.

На свяце ўзнагародзяць актыўных удзельнікаў валанцёрскага руху, жніва. Адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы. 

Аддзел інфармацыі.

Фота semeynyi-kaleydoskop.ru