У фае будынка райвыканкама (першы паверх) з 20 жніўня па 5 верасня ўключна з васьмі да васемнаццаці гадзін будзе прадстаўлены архітэктурны праект “Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка збожжасклада (бровара) пад канцэртна-выставачную залу па адрасе: Вілейскі раён, Альковіцкі с /с, 1, былая сядзіба “Двор Стайкі”.

Зроблена гэта з мэтай вывучэння прапаноў і заўваг жыхароў Вілейшчыны, а таксама юрыдычных асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, паведамляецца на сайце Вілейскага райвыканкама.

Прапановы і заўвагі па праекце варта накіроўваць у аддзел архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама ў пісьмовым выглядзе або фіксаваць іх у журнале, што знаходзіцца ў фае райвыканкама.

Аддзел інфармацыі.

Фота з архіву “РГ”.

Чытайце на гэту тэму таксама:

18.02.2013 Інвестар ратуе панскі бровар у Стайках