Адзіны гол у матчы гледачы пабачылі на 52-й хвіліне. Маладзечанцам да канца гульні не ўдалося зраўняць лік.

“Гомельчыгунтранс” займае першае месца ў Другой лізе. Каманды ўжо сустракаліся ў маі: матч гэтых сапернікаў распачынаў сезон. Тады маладзечанцы пацярпелі паражэнне з лікам 0:2.

 Цяпер клуб з Маладзечна займае дзесяты радок турнірнай табліцы, маючы ў сваёй скарбонцы 11 ачкоў пасля 13-і гульняў.

Аддзел інфармацыі.

Фота znaikak.ru.