Святочны вечар “Горад на Віллёй” пройдзе 30 жніўня на Вілляніным хутары.

А 17 гадзіне свята адкрые музыкальна-тэатралізаваная замалёўка “Тут будзе горад наш”.

Гасцей вечара чакае раённы сямейны конкурс творчасці, талентаў і традыцый “Ад пакалення да пакалення”, а таксама  гульнёвыя праграммы “Местачковыя забавы” і “Горад майго дзяцінства”. Цягам вечара будзе працаваць пляцоўка “Пясочны горад”.

Удзел у свяце прыме рыцарскі клуб “Паходня”. Кожны ахвотны зможа зрабіць фотаздымак з сапраўднымі рыцарамі, а таксама наведаць атракцыёны, атрымаць цікавыя прызы і падарункі.

Сваю канцэртную праграму прадставяць удзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці Вілейскага Палаца культуры і Цэнтра эстэтычнага выхавання.

Уваход на мерапрыемствы вольны.

Аддзел інфармацыі.

Фота забяспечана арганізатарамі.