На турыстычнай стаянцы “Лагер” 24 жніўня адбылася спартакіяда Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Удзельнічалі ў ёй пяць каманд.

У праграме спаборніцтваў было узніманне гіры, дартс, спрынт, пераадольванне турыстычнай паласы перашкод, а таксама конкурсы насценных газет і “Візітоўка”.

Самымі спартыўнымі сярод камунальнікаў аказаліся  прадстаўнікі філіяла “Прыазер’е”, на другім месцы – працаўнікі ўчастка водаканалізацыйнай гаспадаркі, на трэцім – каманда адміністрацыі.

 Аддзел інфармацыі.

Фота worldclass-rostov.ru