Раней судзімы за крадзеж 33-гадовы жыхар Вілейкі 21 жніўня збіў аднагодка. Адбылося гэта каля 17 гадзін на вуліцы Чайкоўскага.

А яшчэ забраў у ахвяры 200 тысяч рублёў, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. Быў зламыснік у нецвярозым стане.

Узбуджана крымінальная справа за рабаванне. Мужчыну могуць абмежаваць волю на тэрмін да пяці год або пазбавіць волі на тэрмін ад двух да шасці год.

Аддзел інфармацыі.

Фота primorye24.ru