За знойдзеныя падчас праверкі “Маладзечанскага камбіната хлебапрадуктаў” парушэнні таварыства атрымала штраф на 50 мільёнаў рублёў.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 15 службовых асоб, да адміністрацыйнай − тры з агульнай сумай штрафа 4,6 мільёны рублёў.

Ад снежня 2012 года без прыемкі ў эксплуатацыю прадпрыемства выкарыстоўвала 41 адзінку абсталявання цэха (канвееры, норыі, вагі бункерныя) і кацельную для спальвання зернавых адыходаў. Гэтае абсталяванне каштуе 3,8 мільярды рублёў, але, паводле дадзеных бухгалтарскага ўліку, лічыцца незавершанай будоўляй.

Без дзяржаўнай экспертызы праекта і без адпаведнага дазволу на прадпрыемстве працавалі над рэканструкцыяй камбікормавага цэха.

Дагэтуль стаіць на складзе абсталяванне, якое закупілі для рэканструкцыі млына ў 2008-2010 гадах. Яно каштуе 557 мільёнаў рублёў, а рэканструкцыя завершаная ў 2010 годзе.

Праз бухгалтарскі ўлік не праходзіць больш за 10 тон лому чорнага металу на суму 7,9 мільёнаў рублёў.

Праверка знайшла парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян, здзяйснення знешнегандлёвых аперайцый, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку,  распараджэння адыходамі і будаўніцтва. Выяўлена, што крэдытныя і ўласныя сродкі таварыства выкарыстоўвала неэфектыўна.

Паводле паведамлення Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.