Каля паловы на дзясятую раніцы 7 верасня да мядзельскіх выратавальнікаў паступіла паведамленне аб задымленні ў доме ў вёсцы Гірыны, што ля райцэнтра.

Пра гэта паведаміў мужчына, якія праязджаў паблізу на аўтамабіле.

Па прыбыцці выратавальнікаў на месца дом гарэў адкрытым полымем.

 – У выніку ў доме згарэў дах, выгарала веранда і прыхожая, – паведаміў інжынер інспекцыі Дзяржпажнагляду Дзяніс Малько.

Дом знаходзіцца наводшыбе ад вёскі, нежылы, быў адключаны ад электрычнасці. Па папярэдніх даных, адна з версій здарэння – што гэта мог быць падпал.

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info