Дзяніс Дурко, будаўнік:

 – Так. Але я не хаджу для гэтага ў спартзалу. На працы мне дастаткова нагрузкі, каб быць у форме.

Віталь Кукель, інжынер:

– З дзяцінства люблю спорт. Напрыклад, цяпер шмат працы, але я ўсе адно знаходжу час паганяць з сябрамі ў футбол.

Анастасія Барысава, сацыяльны работнік:

– Я займаюся спортам, шмат рухаюся і люблю танцаваць. Лічу, што менавіта актыўны лад жыцця захоўвае здароўе, дапамагае даўжэй быць маладым і прыгожым.

Мікалай Хадзінскі, пенсіянер:

– Калі лічыць працу па гаспадарцы як заняткі спортам, то мне можна прысвоіць майстра. У мяне з раніцы да позняга вечара кіпіць праца, часам забываю паесці. Мой участак – гэта мая спартзала.

Яўгенія Рышкевіч, бухгалтар:

– Я хаджу ў басейн і люблю танцаваць. Шмат гуляю з малодшай сястрой. Спорт дапамагае не толькі падтрымліваць сябе ў форме, але і трэніруе вынослівасць, загартоўвае характар.

Вячаслаў Былінскі, механік:

– У руху – жыццё. Пад такім дэвізам я і жыву. Мой маленькі сын – гэта персанальны трэнер, які не дасць засумаваць. А любімая жонка непакоіцца за мае здароўе, таму кожныя выхадныя мы ходзім то на фітнес, то ў басейн, то на канькі.

Анастасія Ралько, студэнтка:

– Прырода падарыла мне прыгожую постаць. А заняткі спортам і адказ ад шкодных звычак дапамагаюць мне захоўваць яе. Я люблю танцаваць і плаваць, а таксама хадзіць у лазню.

Падрыхтавала Святлана АЛЬФЕР.