14 кастрычніка ў Мар’інай Горцы прайшоў фінал чэмпіянату ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па валейболе.

Сярод шасці лепшых камандаў вобласці былі і мядзяльчане.

Яны выйшлі ў паўфінал, дзе ва ўпартай барацьбе 1:2 прайгралі камандзе Стаўбцоўскага РАУС. А потым у матчы за трэцяе месца выйгралі ў каманды са Слуцка, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага РАУС Святаслаў Протас.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота volley.com