Меркаванне віляйчан раздзяліся: хто і ў 75 не лічыць сябе старым, ахто мяркуе, што стараць пачынае падкрадвацца пасля 30 год.

Рыгор Варановіч, пенсіянер:

– Старасць пачынаецца тады, калі чалавек пачынае сябе дрэнна адчуваць. Пэўна, пасля 60 год гэта ўжо старасць. Хаця мне ўжо 75, але паколькі адчуваю сябе няблага, то і не лічу сябе старым.

Вольга Свідуковіч, супрацоўнік энергазбыту:

– Напэўна, старасць залежыць ад стану здароўя. Калі становіцца цяжкавата дыхаць, хадзіць, па лесвіцы падымацца, то ўжо і старасць блізка.

Лілія Аўсянік, рэвізор аўтобуснага парка №5:

– Усе залежыць ад твайго ўспрымання: можна ў 17 год быць старым, а ў 70 – маладым.

Аксана Бурак, гандлёвы работнік:

– Лічу, што старасць пачынае падкрадвацца пасля 30 год.  Адчуваеш, што то адно, то другое баліць, больш глядзіш за сабой, разумееш, што здароўе трэба берагчы з маладосці.

Ніна Жук, пенсіянерка:

– Старасць пачынаецца ў душы. Напэўна, гэта тады, каля душа не спявае, сумныя думкі прыходзяць, калі не бачыш прыгожага ў жыцці, не можаш радавацца яго кожнаму імгненню.

Зоя Мехава, гандлёвы работнік:

– Лічу, што старасць пачынае адчуваецца пасля 50.

Тэрэса Томкавіч, пенсіянерка:

– Мне ўжо 65, але я не лічу сябе старой. Таму што душа яшчэ хоча радавацца жыццю, бачыць яго прыгажосць, прыносіць карысць родным і блізкім.

Алесь ВЫСОЦКІ.