“Вілія” за гэтыя выхадныя згуляла два матчы чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе.

І ў абедзвюх гульнях прайгралі. Дома 19 кастрычніка ў прапушчаным матчы саступілі “Жодзіна-2007” з лікам 0:3.

А назаўтра ў Слуцку саступілі мясцоваму “Аграсэрвісу” 1:5. Гол у віляйчан забіў Сяліцкі, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола.

“Вілія” займае ў турнірнай табліцы апошняе месца, адрыў ад перадапошняга павялічыўся да 6 ачкоў.

Аддзел інфармацыі.

Фота mgorka.by