Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 у гарадскім парку імя Перамогі.

А вы хацелі б пасадзіць дрэва ў белай вясельнай сукенцы?

Сярод запрошаных валанцёраў – сям’я з Маладзечна, у якой нарадзілася 1000-е дзіця гэтага года, ветэраны, шматдзетныя сем’і і тыя, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, ды іншыя.

Яны ўсталююць памятны знак да 75-годдзя Мінскай вобласці.

Як расказала намесніца дырэктара па арганізацыі масавай работы маладзечанскага Палаца культуры Галіна Акулёнак, алея будзе ліпавая. Аднак сярод ліп будзе і дуб – “дрэва міру, сяброўства і згоды”. Так яго назавуць удзельнікі.

Настасся РОЎДА.

Фота Ігара ДЗЕМЯНКОВА.