Нядаўна 100-годдзе адзначыла Антаніна Жук з вёскі Плецяшы.

А 24 кастрычніка да яе завіталі павіншаваць з юбілеем прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва. Уручылі падарунак, матэрыяльную дапамогу.

У летні сезон Антаніна Антонаўна жыве адна, на выхадныя да яе прыязджае дачка. А на зіму жанчына едзе да дачкі ў Мінск. Нягледзячы на ўзрост, Антаніна Жук яшчэ актыўная: напрыклад, стараецца лісцё сама прыбраць.

На Мядзельшчыне на гэты момант жывуць чатыры чалавекі, якія маюць узрост больш за 100 год, паведаміла загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендэрных праблем упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна ГРЫШЧУК.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота kak-kak.info