З 1 лістапада ў Вілейскім раёне пачынаецца штогадовы дабрачынны марафон пад дэвізам “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”.

Прымеркаваны ён да Міжнароднага дня інвалідаў і будзе доўжыцца да 3 снежня.

Ініцыятар марафону – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пералічаныя на рахунак грошы будуць накіраваныя на аказанне дапамогі інвалідам – у тым ліку на закупку медыкаментаў, сродкаў гігіены і іншае.

Разліковы рахунак: 3642063200107 у ЦБУ №632 г. Вiлейка ф-ла №601 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” у г. Маладзечна, код 769, УНП 600690567, ОКПО 29113311, ДУ “Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (з паметкай “дабрачынны марафон”).

Таксама дапамогу можна аказаць наўпрост людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Інфармацыю пра іх можна атрымаць па тэлефонах (8-01771)-2-18-33, 3-90-72.

Аддзел інфармацыі.

Фота concert.by