Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа ў Беларусі будуць павялічаныя. Пастанова ўступіць у сілу з 9 лістапада.

Кошт праезду цягнікамі на гарадскіх лініях у межах аднаго тарыфнага пояса павялічыцца на 42,9% – з 3 500 да 5 000 рублёў, у межах двух тарыфных паясоў – на 27,7% – з 4 700 да 6 000 рублёў за адну паездку.

Ад 1 лістапада ў Беларусі вырастуць тарыфы на электраэнергію, газ і цеплаэнергію

Кошт праезду за 1 км цягнікамі эканом-класа на рэгіянальных лініях за адну зону павялічыцца з 700 да 900 рублёў.

Таксама падаражэе праезд пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях эканом-класа і бізнес-класа – на 50%. Акрамя таго, дакумент устанаўлівае павышаныя тарыфы на правоз багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Паводле БелТА.

Фота dic.academic.ru