У чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе “Вілія” 26 кастрычніка дома гуляла з камандай БСЗ (Бярэзінскі раён).

Нарэшце вілейскія футбалісты атрымалі перамогу: матч завяршыўся з лікам 3:2 на іх карысць.
–  Па гульні нашы футбалісты глядзеліся нядрэнна, добра камбінавалі. Хаця госці напрыканцы матча маглі і зраўняць лік, – расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sunhome.ru