Сетка Еўрапейскіх клубаў Руху “За Свабоду” запрашае ўзяць у конкурсе “Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскі саюзе”, прысвечаным дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе найблізкіх суседзяў Беларусі – Польшчы і Літвы.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап – інтэрнэт-віктарына (па 21 лістапада), дзесяць пераможцаў якой выходзяць у другі тур – афлайнавы фінал.

Фіналісты атрымаюць падарункі ад Польскага Інстытуту ў Мінску і рэкамендацыі ад Руху “За Свабоду” на ўдзел у навучальных праграмах у Польшчы і Літве. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт.

Падрабязную інфармацчыю чытайце ў правілах конкурсу.

Паводле euroclub.pyx.by.

Фота www.idividi.com.mk.