Сёння, 28 лістапада, на аграфірме “Лебедзева” адбываецца афіцыйная перадача РУП “Мінскэнерга” біягазавага комплексу, пабудаванага пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

У мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнік Дэлегацыі ЕС у Рэспубліцы Беларусь Майра Мора і прадстаўнікі амбасад краін ЕС.

Цяпер ідзе прэзентацыя пілотнага праект “Будаўніцтва біягазавага комплексу ў аграфірме “Лебедзева”.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.