Каляндар на гэты тыдзень.
29 лістапада. 90 гадоў з дня нараджэння Францішка Сяліцкага (1923 – 2001), польскага літаратуразнаўца-славіста, фалькларыста. Доктар філалагічных навук. Нарадзіўся ў вёсцы Мікуліна Даўгінаўскай гміны Вілейскага павета. Скончыў Вроцлаўскі ўніверсітэт (1955). З 1978 года – прафесар Інстытута славянскай філалогіі гэтага ж універсітэта. Аўтар прац “Беларускія вясельныя абрады і песні з вёскі Мікуліна”, “Пахавальныя і дзядоўскія песні, якія выконваліся ў Вілейскім павеце”, “Відовішчы ў вёсцы Мікуліна былога Вілейскага павета ў міжваенны перыяд”,  інш., прысвечаных культуры беларускага народа.
***
105 гадоў з дня нараджэння Яўгена Красоўскага (1908 – 1980), жывапісца, графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі.
***
85 гадоў з дня нараджэння Галіны Арловай (1928), актрысы, народнай артысткі Беларусі.
***
30 лістапада. 225 гадоў з дня нараджэння К.А.Буйніцкага (1788 – 1878), пісьменніка, публіцыста, краязнаўца.
***
1 снежня. 50 гадоў назад (1963) пачаў дзейнічаць Гродзенскі хімічны камбінат (першапачаткова дзейнічаў як азотна-тукавы завод; з 1970 года – хімкамбінат; з 1975-га – Гродзенскае вытворчае аб’яднанне “Азот”).
***
3 снежня. 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сухаверхава (1908 – 1977), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
4 снежня. 100 гадоў з дня нараджэння Марыны Бяльзацкай (1913 – 2004), артысткі балета і балетмайстра, народнай артысткі Беларусі.
***
90 гадоў з часу ўтварэння (1923) Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі БССР, дзяржаўнага органа кіравання прамысловасцю Беларусі ў 1923 – 1932 гг. і ў 1957 – 1965 гг.
***
70 гадоў з дня нараджэння Казіміра Камейшы (1943), беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста.
***
5 снежня. 105 гадоў з дня нараджэння Ганны Абуховіч (1908 – 1986), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.
***
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Камінскага (1928 – 1993), беларускага гісторыка, архівіста.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота sve4ka3105.blogspot.com.