Да Міжнароднага Дня інвалідаў цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча ладзіць сустрэчу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На сустрэчы будзе юрыст і псіхолаг Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Спецыялісты акажуць кансультацыйную дапамогу інвалідам і іх сем’ям па прававых і псіхалагічных пытаннях. Сустрэча адбудзецца 2 снежня з 17.00 да 19.00 у бібліятэцы.

Даведкі па тэлефоне 8(0176) 77-15-66.

Аддзел інфармацыі.

Фота webloger.ru.