Ад шостага снежня ў гандлёвым цэнтры “Спадарожнік” пройдзе дабрачынная акцыя. 

Ініцыятарам акцыі стаў аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Распавядае вядучы спецыяліст аддзела адукацыі Аксана Курчына.

− “Ёлка жаданняў” уяўляе сабой штучную ёлку. Яна будзе ўпрыгожаная ёлачнымі цацкамі, на якой будуць размешчаныя фотаздымкі дзяцей, выхаванцаў Радашкавіцкай школы-інтэрната, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. На гэтых жа шарыках будуць размешчаныя лісты з пажаданнямі дзяцей, што яны хацелі б атрымаць у падарунак ад Дзеда Мароза.

Елка жаданняў” будзе працаваць па пятніцах і суботах ад 6 па 28 снежня. У пятніцу па вечарах, а ў суботу ўдзень ля ёлкі будзе працаваць Снягурачка і іншыя казачныя героі. Калі хто-небудзь пажадае выканаць мару дзіцяці, можна будзе ўзяць шарык з ёлкі, паведаміць сваё імя і прозвішча Снягурачцы. І вас абавязкова запросяць на ранішнік, дзе вы зможаце самі ўручыць ваш падарунак.

Спадзяёмся, што акцыя выкліча цікавасць у маладзечанцаў. Мы запрашаем усіх да актыўнага ўдзелу.  Новы год – час здзяйснення мар, час, калі нават казкі становяцца рэальнасцю. А  зрабіць добрую справу па сілах кожнаму.

Наталля ТУР.

Фота news-burg.ru