Хвалявалі людзей пытанні няякаснага будаўніцтва жылля і адсутнасці цэнтральнага водаправода.

Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра 4 снежня правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Мядзельскім райвыканкаме. Гэта быў першы яго выязны прыём на новай пасадзе.

З просьбамі наконт пракладкі водаправода да старшыні абласнога выканаўчага камітэта звярнуліся жыхаркі Мядзела і вёскі Нарач (Кабыльнік).

“Гэту работу трэба зрабіць, забяспечыць людзей вадой да верасня 2014 года”, – сказаў ён, звяртаючыся да старшыні Мядзельскага райвыканкама Іллі Шацько. Прычым губернатар падкрэсліў, што пракладка водаправода не павінна быць затратнай. Калі ўсё зрабіць па-гаспадарску, то можна ўкласціся ў бюджэтную суму, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнікі жыллёвага кааператыва “НарачБуд” паскардзіліся на якасць будаўніцтва шматкватэрнага дома ў курортным пасёлку Нарач (Купа). Там няякасна ўстаноўленыя вокны і балконныя дзверы. Лічаць жыхары, што яны значную суму пераплацілі за ацяпленне. Будавала дом фірма “Барыт” з Маладзечна.

Завіталі на прыём з пытаннямі падтаплення двароў і агародаў і іншымі.

Аддзел інфармацыі.

Фота fotobel.by