Да іх далучацца і казачныя героі − такіх роставых лялек некалькі: Дракон, Мядзведзь, Леў, Певень.

Парад пройдзе апоўдні 21 снежня, у суботу, на цэнтральнай плошчы. Дзеці будуць вадзіць хараводы, ім прапануюць розныя забавы.

На парад Дзядоў Марозаў і Снягурачак з’едуцца героі свята з усіх клубаў і прадпрыемстваў раёна. Дырэктар раённага Дома культуры Ірына Расамацкая паабяцала падлічыць, колькі іх будзе, і паведаміць нашым чытачам.

Парад казачных герояў пройдзе ў Астраўцы другі год запар. Для моладзі пройдуць калядная і навагодняя дыскатэкі ў кінаканцэртнай зале Астравец, якія прадоўжацца да чатырох гадзін раніцы.

Чытайце яшчэ: У Івянцы хочуць дыскатэку да 4 раніцы

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота news.mail.ru