Гаспадар прыйшоў у панядзелак, 9 снежня, і ўбачыў, што дзверы выламаныя.

У гэтым будынку месцяцца яшчэ тры фірмы. Доктар не займаўся ў гэтым кабінеце практыкай каля двух гадоў. У памяшканні цяпер рамонт.

Аказалася, што злодзей скраў толькі фотапалімерную лямпу, якая выкарыстоўваецца ў стаматалогіі. Дзякуючы ёй пломба ці рэстаўрацыя зуба хутка падсыхае, набываючы патрэбную форму.

54-гадовы гаспадар ацаніў лямпу ў адзін мільён рублёў. На рахунак шкоды занесеныя і выбітыя дзверы.

− У памяшканні грошай не было. Але, калі шчыра, то я не ўяўляю, нашто злодзею гэтая лямпа, − пракаментаваў крадзеж старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Узбуджаная крымінальная справа.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота superdentos.ru .