Ашмянскія мытнікі затрымалі вялікую партыю перадсвяточных тавараў – фігуркі Дзядоў Марозаў і снегавікоў.

Мытнікі аглядалі машыну з жывымі кветкамі, якая накіроўвалася з Літвы. Пад скрынямі з кветкамі і выявілі 50-сантыметровыя фігуркі Дзядоў Марозаў і снегавікоў.

Усе фігуркі былі запакаваныя ў святочную ўпакоўку. І, зразумела, у дакументах указаныя не былі. Агульны кошт навагодняга тавару склаў прыкладна 215 мільёнаў рублёў, − паведамілі “Рэгіянальнай газеце” ў прэс-службе Ашмянскай мытні.

32 500 ружаў звянуць на мяжы?

Наталля ТУР.

Фота забяспечана прэс-службай Ашмянскай мытні.

Глядзіце таксама:

Навагоднія спецпрапановы: што? дзе? пачым?