Літоўская кампанія збіраецца будаваць на Мядзельшчыне электрастанцыю на сонечных элементах. У гэты аб’ект яна плануе ўкласці каля 12 мільёнаў долараў.

Размесціцца электрастанцыя паміж вёскамі Швакшты і Рудашаны Нарацкага сельсавета. Мяркуемая яе магутнасць – да пяці МВт.

На цяперашні момант распрацоўваюць праект электрастанцыі, праводзяцца экспертызы.

Непасрэдна да рэалізацыі праекта плануюць прыступіць вясной наступнага года, паведаміў намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама Леанід Берняковіч

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота animalworld.com.ua