У суботу, 7 снежня, прайшоў першы адборачны тур рэгулярнага чэмпіянату Мінскай вобласці па гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнцаў старэйшай узроставай групы.

Гульні праходзілі адначасова на чатырох пляцоўках вобласці. Каманды паўночна-заходняга рэгіёна сабраліся ў Вілейцы.

Удзельнічалі адна каманда з Валожынскага раёна, дзве – з Мядзельскага і пяць – з Вілейскага раёнаў, паведаміў культарганізатар Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Сяргей Рыжэвіч. На жаль, які ўжо год не ўдзельнічаюць каманды з Маладзечанскага раёна.

Лепшыя вынікі паказалі каманды “Матрыкс” (гімназія-інтэрнат Мядзела) і “Неасакрацікі” (СШ №3 Вілейкі): яны набралі па 23 балы. Сямнаццаць балаў на рахунку каманды “Ніка” Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Калаж “РГ”.

Чытайце таксама:

Каманда з Вілейкі перамагла на спартакіядзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Шахматы, шашкі і гіры: у Мядзеле 8 снежня прайшлі тры чэмпіянаты раёна