Пра здарэнне, якое адбылося 13 снежня у палове пятай гадзіны раніцы, паведаміў машыніст электычкі. Ён убачыў, што гарыць дачны дом непадалёк ад чыгункі. 

Ратаўнікі, што прыбылі на месца, высветлілі, што на пажары загінуў мужчына 1988 года нараджэння.

Малады чалавек нідзе не працаваў, меў праблемы з жыллём. На лецішчы ён жыў з дазволу сваёй бабулі, якая сама жыве ў Мінску.

− Прычыны пажару высвятляюцца, − паведаміла “Рэгіянальная газеце” інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Ксенія Цімафеева.

Наталля ТУР.

Фота elektroas.ru