14-15 снежня адбыўся штогадовы турнір па валейболе сярод каманд агульнаадукацыйных устаноў.

Турнір прайшоў у дзіцячым рэспубліканскім аздараўленчым цэнтры “Надзея”, і ў гэтым годзе быў прысвечаны 20-годдзю з дня адкрыцця цэнтра.

14 снежня на спартыўную пляцоўку выйшлі каманды дзяўчат. Сярод 10-ці каманд лепшымі аказаліся дзяўчаты з Сцешыцкай сярэдняй школы. Другое месца заняла каманда Мацькаўскай школы, трэцяе – дзяўчаты з Вілейскай гімназіі № 2 .

15 снежня за перамогу на турніры спрачаліся хлопцы. У выніку, пераможцамі сталі юнакі з дзіцячага цэнтра “Надзея”. Срэбра турніра дасталося вучням гімназіі № 1 “Логас” з Вілейкі. Бронзавымі прызёрамі сталі спартсмены з Людвіноўскай школы.

Лепшымі гульцамі турніра былі названыя Таццяна Святоха ( Сцешыцкая сярэдняя школа) і Аляксей Валынец ( Гімназія № 1 “Логас”), − распавяла “Рэгіянальнай газеце” вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Таццяна МАЙСАК.

Наталля ТУР.

Фота забяспечанае Таццянай МАЙСАК.