Завяршыўся дабрачынны марафон “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага” (“РГ” пісала пра яго). Марафон прымеркавалі да Міжнароднага дня інвалідаў.

Цягам месяца на прадпрыемствах і ў арганізацыях Вілейшчыны праходзіў збор сродкаў для аказання дапамогі інвалідам і іх сем’ям.

У дабрачынным марафоне прынялі ўдзел 94 арганізацыі. Прыцягнута амаль 122 мільёны рублёў.

Сродкі пайшлі на аказанне дапамогі інвалідам і іх сем’ям. Частку іх накіруюць на ўмацаванне базы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Аддзел інфармацыі.

Фота brainity.ru

Чытайце на гэту тэму таксама:
30.10.2013 На Вілейшчыне пройдзе дабрачынны марафон