Само прадпрыемства вокамгненна адрэагавала на такую памылку і паабяцала ў бліжэйшы час зноўку надрукаваць старонку і замяніць яе ў календарах.

27 студзеня па ўсім свеце ўспамінаюць ахвяр Галакоста, масавага забойства габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. У 2009 годзе прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад зрабіў скандальную заяву ў адрас Ізраіля, дзе заявіў, што Галакост – “гэта хлусня, заснаваная на бяздоказных і міфічных сцвярджэннях”,

і што тэрыторыя Палесціны была акупаваная габрэямі на падставе гэтай хлусні. У свой час гэта выказванне выклікала шырокі грамадскі рэзананс, прадстаўнікі Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Савет бяспекі ААН рэзка асудзілі іранскага лідэра.

Менавіта гэтая фраза Ахмадзінежада з’явілася на старонцы перакіднога календара як раз да Дня памяці ахвяраў Галакосту. “У календары з такім вялікім накладам (20 000 асобнікаў) – і такая недапушчальная рэч”,– напісала наша чытачка Алена з Мінска.

Мы звязаліся з кіраўніцтвам маладзечанскай друкарні “Перамога”, дзе пацвердзілі, што ўжо ведаюць пра гэтую грубую памылку і маюць намер у бліжэйшы час аддрукаваць новую старонку з другога цытатай. Дырэктар друкарні Рышард Лясота асабіста прынёс свае прабачэнні з гэтай нагоды:

– Мы ўжо працуем над заменай старонкі. Іншая справа, што тэхнічна гэта вельмі і вельмі складана будзе выканаць, улічваючы, што частка календароў ужо ў продажы.

Мы таксама разаслалі лісты тым, хто ўжо іх закупіў. Усё пытанне зараз у лагістыцы, а менавіта: як адправіць усім гэтыя старонкі. Складаннем календара займаўся малады супрацоўнік, мы пакуль яшчэ не ведаем, чаму менавіта гэтая цытата трапіла ў каляндар.

Але мы будзем працаваць над выпраўленнем гэтай памылкі і спадзяемся на разуменне з боку грамадзян.

Крыніца: news.tut.by.

Фота tut.by.