Ноччу 28 снежня мядзельскім выратавальнікам паступіла паведамленне ад фельчара хуткай медыцынскай дапамогі Нарацкай участковай бальніцы.

Тая паведаміла, што патрэбна дапамога, каб выцягнуць цела з калодзежа ў вёсцы Брескія.

Аказалася, што на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка сын знайшоў цела 72-гадовай маці без прыкмет жыцця ў калодзежы глыбінёй паўтара метра. Абставіны гібелі ўстанаўліваюцца.

Па інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Фота mchs.gov.by