Кандрат Зігмундавіч Церах (26 лістапада 1935, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзяяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).

Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1987—1989).

Біяграфія

Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і незаможных сялян.

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Праца

  • 1952—1954 — старшы бухгалтар сельскага спажывецкага таварыства Ільянскі раён.
  • 1954—1958 — тэрміновая служба ў ВМФ СССР.
  • 1959—1963 — дырэктар Вілейскага гархарчпрамгандлю (Вілейка).
  • 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю (Маладзечна).
  • 1965—1967 — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза.
  • 1967—1970 — намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама.
  • 1970—1977 — першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
  • 1977—1984 — старшыня праўлення Белкаапсаюза, Мінск.
  • 1984—1986 — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (курыраваў гандаль і бытавое абслугоўванне).
  • 26 снежня 1986 — 26 лістапада1991 — міністр гандлю СССР.
  • Пасля 1991 працаваў у прадпрымальніцтве.
  • Ад 1992— прэзідэнт Закрытага акцыянернага таварыства «Знешнеэканамічная асацыяцыя».

Жыве ў Маскве

Сям’я

Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.

Цытаты

Што разбурыла СССР?

“Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.

… Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў – канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.

Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.

… Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі…”

Узнагароды

  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • ордэн Дружбы народаў
  • ордэн «Знак Пашаны».

Фота: Архіў “РГ”