Райвыканкамы нашага рэгіёна вызначылі месцы, дзе забараняюцца пікеты для правядзення збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

Гэта норма дзейнічае згодна з Выбарчым кодэксам, дзе, ў прыватнасці, у арт. 61 сказана: “Збор подпісаў выбаршчыкаў можа праводзіцца ў форме пікетавання. Атрыманне дазволу на правядзенне пікетавання для указаных мэтаў не патрабуецца, калі яно праводзіцца ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі ўладамі.

Астравецкі раён

У райцэнтры гэта плошча, абмежаваная вуліцамі Карла Маркса, Ленінская, Камсамольская і тая, якая прылягае да сквера, жылога дома №10 па вул. Ленінская, адміністрацыйнага будынка Астравецкага філіяла аблспажыўсаюза, гасцініцы.

Таксама пляцоўка ля помніка савецкім воінам і партызанам па вул. Маркса, вуліца Маркса ад адміністрацыйнага будынка райвыканкама да помніка воінам і партызанам, вуліцы Усходняя, Берагавая, Казіміра Сваяка.

На вуліцах Кастрычніцкая, Ленінская, Валадарскага на адлегласці менш за 50 метраў ад аб’ектаў гандлю, адміністрацыйных будынкаў арганізацый, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя. На адлегласці менш за 50 метраў ад тэрыторый культавых будынкаў.

У сельскіх населеных пунктах на адлегласці менш за 50 метраў ад аб’ектаў гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, адміністрацыйных будынкаў арганізацый, тэрыторый культавых будынкаў. На тратуарах і узбочынах магістральных вуліц і дарог, каля помнікаў увекавечвання ахвяр вайны.

Ашмянскі раён

На адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі аховы здароўя.

У месцах, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян, якія перашкаджаюць рабоце арганізацый і руху транспарту.

Валожынскі раён

На чыгуначных станцыях Валожын і Багданава.

На адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда Валожынскага раёна, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемстваў вода-, цепла- і энергазабеспячэння, установы адукацыі і аховы здароўя).

Вілейскі раён

На чыгуначным вакзале ў Вілейцы, на аўтавакзале Вілейкі.

На адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацый аховы здароўя).

Маладзечанскі раён

На аб’ектах чыгуначнага транспарту, на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда Маладзечанскага раёна, пракуратуры Маладзечанскага раёна, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, устаноў аховы здароўя, установы адукацыі).

На адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, збудаванняў, у якіх знаходзяцца рэдакцыі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і арганізацыі, на якія ўскладзеныя функцыі перадачы тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм.

На Цэнтральнай плошчы Маладзечна, у раёнах размяшчэння рынкаў: райспажыўтаварыства (вул. Хмяльніцкага), СТАА “Ганлёва-будаўнічая кампанія” (вул. Міра, д.3).

Мядзельскі раён

На адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, мядзельскага суда, пракуратуры Мядзельскага раёна, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, установы аховы здароўя).

На чыгуначных станцыях Княгінін і Будслаў, аўтавакзалах “Мядзел”, “Нарач” вытворчага ўчастка Мінаблаўтатранса.

Смаргонскі раён

Такія месцы вызначаныя ў райцэнтры. Гэта плошча Леніна, вул. Леніна ад пачатку да перакрыжавання з вул. Чырвонаармейскай, вул. Савецкая ад пачатку да перакрыжавання з вул. Кутузава.

Аддзел інфармацыі.