У нядзелю, 19 студзеня, адбудзецца таварыскі матч па міні-футболе паміж камандамі Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.

У камандах будуць гульцы старэйшыя за 40 год. Пройдзе матч у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Намечаны ён на 10 гадзін, паведаміў дырэктар цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sports.ru