Спартакіяда педагагічных работнікаў раёна адбылася 11 студзеня.

Прысвячалася яна 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 110-й гадавіне прафсаюзнага руху.

Спаборніцтвы праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры і сярэдняй школе №2 Мядзела.

У спартакіядзе ўдзельнічалі  32 каманды. У праграме быў дартс, скачкі праз скакалку, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, конкурс “Штрафны кідок” і эстафета (апошні від – толькі для групы “А”).

У гэтай групе змагаліся прадстаўнікі устаноў сярэдняй адукацыі, нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”, аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У камандным заліку першае месца заняла прадстаўнікі Занарацкай СШ, другое – каманда НДЦ “Зубраня”, трэцяе – Нарацкай СШ №2.

А групе “Б” высвятлялі лепшых установы дашкольнай адукацыі і раённыя цэнтры.

Тут перамагла каманда дзіцячага сада са Свіры, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі. На другім месцы – прадстаўнікі дзіцячага сада вёскі Нарач (Кабыльнік), на трэцім – дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач (Купа).

Зараз пра вынікі ў індывідуальным заліку. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі трапнейшай аказалася жанчына: Святлана Тацэвіч са Старлыгскай школы-сада. Прадстаўніца цудоўнай паловы стала лепшай і ў дартсе: Ганна Рамейка з Камароўскай школы. А вось у скачках праз скакалку вызначыўся мужчына: Валерый Юрманаў з сярэдняй школы №2 Мядзела. Штрафныя кідкі лепш выканаў Віктар Шаранговіч з Мядзельскай СШ №1.

У эстафеце ж перамагла каманда цэнтра “Зубраня”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.