І іншыя падзеі.

31 студзеня. 95 гадоў назад (1919) выйшла пастанова Прэзідыума Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта “Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.
***
1 лютага. 110 гадоў з дня нараджэння Рыгора Качаткова (1904 – 1968), рускага акцёра, народнага артыста Узбекістана, народнага артыста Беларусі.
***
6 лютага. 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914 – 1978), народнага паэта Беларусі, заслужанага работніка культуры Украіны.
***
70 гадоў назад (1944) адноўленае выданне часопіса “Беларусь” (раней меў назву “Чырвоная Беларусь”).
***
50 гадоў таму (1964) па ініцыятыве старшыні выканкама Рускасельскага сельсавета Аляксандра Фёдаравіча Грузда вёска Дзёхаўка названая Набярэжнай.
***
40 гадоў таму (1974) калгаснікам пачалі выдаваць пашпарты, што давала ім права пакінуць вёску і калгас ды перасяліцца ў горад на сталае жыхарства.
***
510 гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна.
***
560 гадоў назад (1454) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Стары Мядзел (цяпер г. Мядзел Мінскай вобласці).
***
910 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання (1104) аб Мінску як цэнтры Мінскага княства.
***
910 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава, каля 1104 – 1173), беларускай асветніцы, ігуменні Полацкага манастыра св. Спаса.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота vechnast.livejournal.com.