Пажар адбыўся ў 25 студзеня ў вёсцы Красніца Вілейскім раёне. Паведамілі пра яго каля пяці гадзін раніцы.

– У выніку пажару згарэў увесь дах, драўляны дом цалкам выгараў усярэдзіне. Ён выкарыстоўваўся як лецішча, – паведаміў старшы інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук.

Першым загаранне ўбачыў вясковец, які цепліў кацёл на гэтым лецішчы (яна належыць мінчаніну). Мужчына выйшаў адтуль і папрасіў жонку патэлефанаваць выратавальнікам.

Прычынай пажару стала парушэнне правілаў бяспекі пры ўладкаванні дымахода.

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info