У райцэнтры 23 лютага пройдзе турнір па міні-футболе на прызы Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Прысвячаецца ён Дню абаронцаў Айчыны.

Удзел прымуць каманды з Астравецкага, Мядзельскага, Вілейскага і Пастаўскага раёна. Пачатак запланаваны на 10 гадзін, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота fotodes.ru.