Гульні 11 тура чэмпіянату раёна па міні-футболе адбыліся 25 лютага і 1 сакавіка.

У аўторак каманды РАУС і Нарацкага савета выдалі баявую нічыю 6:6,супрацоўнікі райаддзела на надзвычайных сітуацыях абыгралі каманду індывідуальных прадпрымальнікаў 4:2. У яшчэ адным матчы сустрэліся каманды, якія летась занялі першае і другое месца ў чэмпіянаце і паспяхова гуляюць у гэтым – цэнтра “Зубраня” і аддзела адукацыі, спорту і турызму. “Зубраняты” былі мацнейшымі 3:2.

У суботу футбалісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм абыгралі каманду райваенкамата з лікам 4:1. Каманда Мядзела была мацнейшай за прадстаўнікоў  РАУС (11:3), індывідуальныя прадпрымальнікі выйгралі ў СДЮШАР 4:2, “Юніёр” прайграў гульцам з Крывіцкага савета 3:5.  

Лідзіруе ў чэмпіянаце каманда Мядзела, на другім месцы – цэнтра “Зубраня”, на трэцім – аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Пра ўсё гэта паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота yarsport.ru