Адбылося гэта ў сувязі са змяненнямі структуры Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ліквідацыяй з 1 сакавіка Вілейскай міжраённай інспекцыі.

У кампетэнцыю інспекцыі ўваходзяць пытанні ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць ахову і выкарыстання аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, земляў, а таксама ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за забеспячэннем рыбаводнымі арганізацыямі захаванасці рыбы, якая ўтрымліваецца ў сажалках.

Пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства можна паведаміць у Мядзельскую міжрайінспекцыю па нумары 8-01797-50740, або на адзіны “тэлефон даверу” ў Мінску – 8-017-3900000. Уся атрыманая інфармацыя будзе ў абавязковым парадку правераная.

Месца знаходжання міжраённай інспекцыі: Мядзел, вуліца Крупскай, 13.

Валеры Кляноўскі,

начальнік Мядзельскай міжраённай

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота euroradio.fm