Конкурс беларускай песні “Зорачкi “Надзеi” адбудзецца 15 сакавіка.  Пройдзе ён на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”.

– У конкурсе прымуць удзел дзеці з Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія адпачываюць у нашым цэнтры, а таксама навучэнцы школ Вілейшчыны, – паведаміла першы намеснік дырэктара “Надзеі” Галіна Войтус.

У конкурсе могуць браць удзел дзеці узростам ад 6 да 17 год. Яны будуць выяўляць лепшых у трох узроставых катэгорыях. Намінацыі такія: вакал мужчынскі, жаночы (сола), вакал (дуэт, ансамбль, група).

Чакаецца, што ганаровай госцяй конкурсу стане заслужаная артыстка Беларусі спявачка Надзея Мікуліч.

Конкурс прымеркаваны да 20-годдзя з дня адкрыцця дзіцячага цэнтра “Надзея”.

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота vk.com