Раённае свята Масленіца прайшло 2 сакавіка ў Мядзеле.

На ім паказалі свае падворкі прадстаўнікі розных мясцін раёна – пераважна сельскія саветы. Падворкі адметна ўпрыгожылі, прывезлі сваіх музыкаў, тут частавалі блінамі і фірмовымі стравамі.

Журы вызначыла пераможцу конкурсу. Найлепш падрыхтаваліся да свята прадстаўнікі нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Іншыя падворкі таксама адзначылі ў розных намінацыях.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта tverigrad.ru