У апошні дзень лютага ў міліцыю ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Ілья.

Паведаміла яна, што раней з летняй кухні ў двары яе дома нехта скраў прадукты харчавання , а з хлява – бензапілу і двух качак. Гаспадыні прычынілі страты амаль на пяць мільёнаў рублёў.

Злачынства хутка раскрылі. Здзейсніў крадзеж 43-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. У мужчыны пэўны час таму згарэў дом, і яму дазволілі пажыць тут, у летняй кухні. А ён і скарыстаўся даверам.

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ Мікалай Раманчук.

Аддзел інфармацыі.

Фота vpenze.ru