Двое чалавек зніклі ў пачатку сакавіка.

Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае зніклую Юлію Яўгенаўну Сыракваш. Яна нарадзілася 19 красавіка 1997 года. Жыве ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы. Навучэнка 1 курса Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

6 сакавіка яна пайшла з інтэрната і дагэтуль невядома яе месца знаходжання.

Прыкметы зніклай. На выгляд 16-17 год, рост каля 155 см. Хударлявая, бледная, шэрыя вочы, прамыя цёмныя валасы.

Была апранутая ў бэжавае паліто да калена, карычневыя штаны, чаравікі на шнуроўцы ці красоўкі.

На верхніх вуснах ёсць шрам.

Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае зніклага Ігара Васільевіча Сакалова. Ён нарадзіўся 3 студзеня 1946 года. Жыве ў Маладзечне па вуліцы Марата Казея.

5 сакавіка ён пайшоў з дому і дагэтуль не вярнуўся.

Прыкметы зніклага. На выгляд 68-70 год, рост каля 174 см. Хударлявы, смуглы, карыя вочы. Прамыя сівыя валасы, ёсць лобная лысіна. Глухі голас, невыразнае маўленне.

На левым плячы ёсць татуіроўка, напісанае слова “Ліда”. Няма вялікага пальца на левай назе. Кепска арыентуецца ў навакольным асяроддзі. Праз псіхічнае захворванне не ўсведамляе, што робіць.

Быў апрануты ў шэра-белую вязаную шапку, дублёнку балотнага колеру, чорныя штаны, сіні світар, сінюю майку. Абуты ў чорныя туфлі з белай падэшвай.

Калі вы штосьці ведаеце пра месца знаходжання гэтых грамадзян, пераканаўча просім паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8(0176)74-96-83, 77-03-12, 77-16-56 ці па тэлефоне 102.