У міліцыю звярнуўся 47-гадовы грамадзянін Расіі. Ён расказаў, што ў ноч на 4 сакавіка ў яго з пакоя гасцініцы ў Вілейцы знік кашалёк.

Па словах мужчыны там было каля трох тысяч долараў ЗША, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Пры аглядзе пакоя кашалёк знайшлі пад матрацам. Аднак калі мужчына пералічыў грошы, то сказаў, што ў кашальку не хапае 970 долараў.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

У Маладзечне выратавальнікі вызвалілі нагу 4-гадовай дзяўчынкі з батарэі

Чарговая аварыя на перакрыжаванні каля “Бярозкі”: колькі гэта будзе працягвацца?