У Барысаве 15-16 сакавіка адбыліся фінальныя гульні чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе. Наш рэгіён прадстаўляла каманда Маладзечанскага раёна, якая за месяц да гэтага перамагла ў занальным этапе.

У фінале за перамогу змагаліся пяць каманд. Маладзечанцы атрымалі адну перамогу, дзве гульні звялі ўнічыю (у тым ліку, з пераможцам турніру – камандай з Барысава). Яшчэ адну гульню прайгралі.

У выніку з пяццю ачкамі занялі трэцяе месца.