Гэта першы выпадак на Валожыншчыне. Аднаму з затрыманых пагражае да 13 год зняволення.

27 лютага, у адзін дзень, у розных частках горада затрымалі трох хлопцаў 21-22 гадоў, якія пры сабе мелі спайс.

На сённяшні дзень крымінальная справа супраць дваіх з іх завершаная. Хлопцам за захоўванне наркатычных сродкаў пагражае да пяці гадоў зняволення.

Трэці хлопец пакуль знаходзіцца пад следствам.

Па аператыўнай інфармацыі, ён меў намер распаўсюджваць (збываць) спайс, таму ў выпадку, калі гэта інфармацыя пацвердзіцца, маладому чалавеку пагражае ад 8 да 13 год зняволення.

− У Валожыне гэта першы выпадак, звязаны з захоўваннем і распаўсюджаннем спайсу, − паведаміў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Уладзімір Падарэцкі.

Упершыню пад спайсам трапіў у рэанімацыю васьмікласнік з Маладзечна (дапоўнена)