У суботу, 22 сакавіка, завяршыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе. Як паведамляла “РГ”, пераможца вызначыўся за тыдзень да заканчэння.


Iм стала каманда Мядзела, якая выйграла ўсе свае матчы. Заставалася толькi вызначыць прызёраў. У выніку другое месца заняла каманда цэнтра “Зубраня”, трэцяе – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.